Час фашысцкай акупацыі Оршы залічаць у "працоўную славу"

Орша, ілюстрацыйнае фота

Орша, ілюстрацыйнае фота / vitebsk.1prof.by

Следам за Баранавічамі манумент "Горад працоўнай славы 1941 — 1945" з'явіцца і ў Оршы. Абсурдную сітуацыю заўважыў Беларускі інстытут публічнай гісторыі.  

Савет кіраўнікоў дзяржаў СНД сёлета надаў званне "Горад працоўнай славы 1941 — 1945" шэрагу гарадоў, каб адзначыць унёсак жыхароў тылу ў перамогу над нацыстамі. У спіс трапілі пераважна гарады Казахстана і Узбекістана. Аднак нечакана ў яго ўвайшлі Баранавічы (там стэлу ўжо адкрылі) і Орша, дзе цяпер ствараюць Парк працоўнай славы.

Сквер з'явіцца па вуліцы Грыцаўца на ўездзе ў горад. Там паставяць стэлу з надпісам "Горад працоўнай славы 1941 — 1945 гады". Пакуль жа мясцовыя жыхары скардзяцца, што праз будаўнічыя работы і адсутнасць тратуараў ім даводзіцца хадзіць па гразі.

Улады, відавочна, таксама адчуваюць недарэчнасць назвы, бо з 1941 па канец чэрвеня 1944 года Орша знаходзілася пад нацысцкай акупацыяй. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка так патлумачыў наданне звання Оршы: "Нашы бацькі і дзяды змаглі ў самыя кароткія тэрміны аднавіць працу чыгуначнага вузла, шэрагу прадпрыемстваў. Да канца 1945 года запрацаваў Аршанскі льнокамбінат".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.