Суд "ажывіў" брастаўчанку, запісаную ў памерлыя

Труп, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Брастаўчанка звярнулася ў пракуратуру, бо яе запісалі ў памерлыя. З гэтай прычыны жанчына не магла атрымаць медыцынскую дапамогу ў паліклініцы па месцы жыхарства.
Выявілася, што ў студзені 2021 года хуткая дапамога даставіла ў бальніцу жанчыну з дыягназам "кома другой ступені". Пазней яна памерла, не прыходзячы ў прытомнасць. Звесткі жанчыны запісалі са слоў жыхароў хутара, з якога медыкі забралі пацыентку.
У выніку праверкі следчыя выявілі, што памерлая была суседкай па хутары той жанчыны, якая звярнулася ў паліклініку. Суседзі памылкова назвалі яе імя і прозвішча. У памерлай не было сваякоў, таму звесткі пра яе смерць ніхто не аспрэчваў.
Суд ануляваў памылковы акт аб смерці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.