Кібермахляры самі "здалі" ў міліцыю свайго кур'ера

Крымінальная справа, ілюстрацыйнае фота

Крымінальная справа, ілюстрацыйнае фота / sb.by

Кібермахляры самі "здалі" ў міліцыю свайго кур'ера, бо ён хацеў пакінуць сабе грошы, атрыманыя ад ахвяры, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

23-гадовы замежнік пагадзіўся быць кур'ерам і забіраць грошы ў ахвяр махляроў. Падманшчыкі выкарыстоўвалі для ахвяр схему "дэкларавання" ашчаджэнняў. Пацярпелая перадала кур'еру больш за 17 тысяч долараў.

Але маладога чалавека хутка затрымалі. Ён прызнаўся следчым, што планаваў пакінуць краіну неўзабаве пасля афёры.

Выявілася, што кур'ер хацеў пакінуць грошы сабе, а не пераводзіць арганізатарам махлярскай схемы. Тады кібермахляры паведамілі пацярпелай, што яе падманулі і даслалі фатаздымак пашпарта кур'ера.

Цяпер на маладога чалавека пачалі крымінальную справу паводле ч. 4 арт. 209 (махлярства ў асабліва буйным памеры) КК. Яго ўзялі пад варту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.