Пад выглядам "супрацоўнікаў КДБ" беларусам тэлефануюць махляры

Мабільнік, ілюстрацыйнае фота

Мабільнік, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Махляры спрытна вырашылі скарыстацца сітуацыяй беззаконня ў Беларусі.

Яны тэлефануюць беларусам, называюцца супрацоўнікамі КДБ і просяць заплаціць за "фінансаванне экстрэмізму". Як паведамляюць праваабаронцы "Вясны", такі выпадак адбыўся ў Жлобіне.

Жанчыне па "працоўным тэлефанаванні КДБ" заявілі, што ведаюць пра яе пералічэнні за мяжу і фінансаванне "экстрэмісцкага" канала. Махляры пыталіся, ці ёсць у яе на гэты момант грошы на картках і дома.

Жанчына здагадалася, што яе падманваюць, і затэлефанавала ў прыёмную КДБ, каб даведацца, ці даваў кіраўнік заданне з ёй перагаварыць. Тады і выявілася няпраўда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.