Жыхара Германіі падманулі пры дапамозе старых беларускіх рублёў
Жыхара Германіі падманулі пры дапамозе старых беларускіх рублёў / vk.com
Выпадак махлярства пры дапамозе старых беларускіх рублёў адбыўся ў Германіі, піша "Анлайнер".
Жыхар Ніжняй Саксоніі вырашыў дапамагчы мужчыну, у якога скончыўся бензін. Той прапанаваў абмяняць старыя беларускія купюры на еўра, каб купіць паліва.
Для пераканаўчасці ён паказаў на мабільным тэлефоне інфармацыю аб тым, што 500 беларускіх рублёў нібыта эквівалентныя 135 еўра, і папрасіў за адну купюру 134 еўра.
Пацярпелы паверыў на слова і здзейсніў абмен. Толькі дома ён зразумеў, што стаў ахвярай афёры: купюры даўно выйшлі з абарачэння і не маюць ніякай каштоўнасці.
Паліцыя пачала расследаванне і шукае сведкаў, якія маглі б апазнаць ашуканца або падаць дадатковую інфармацыю.