Жыхарка Ваўкавыска "падарыла" экстрасэнсам 40 тысяч долараў

57-гадовая жыхарка Ваўкавыска захацела вылекаваць сваяго сваяка ад алкагалізму і вырашыла дзейнічаць нетрадыцыйным спосабам — звярнулася да экстрасэнсаў. Кантакты "лекараў" яна знайшла прад тэлеперадачу. Жанчына чула, што людзі са звышздольнасцямі могуць уздзейнічаць на адлегласці і таму даверылася ім.

Экстрасэнсы доўгі час рабілі выгляд, што працуюць над вырашэннем праблемы сваёй кліенткі і перыядычна выстаўлялі ёй немалыя рахункі. У перыяд з кастрычніка 2014 года па сакавік 2015 года яна перавяла невядомым асобам болей за 36 тысяч долараў і 250 тысяч расійскіх рублёў.

Нарэшце жанчына ўсвядоміла, што праблема не вырашаецца і яе падманулі. Тады яна напісала заяву ў праваахоўныя органы. Па факце махлярства ў асабліва буйным памеры Ваўкавыскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу, паведамляе прэс-служба СК.

Фота з архіву

Фото из архива