Жыхара Брэстчыны затрымалі па падазрэнні ў падпале гандлёвага павільёна
Прадпрымальніца, якая арандавала павільён, кажа, што ёй ніхто не пагражаў падпалам.
36-гадовы мужчына затрыманы па падазрэнні ў падпале гандлёвага павільёну ў Брэсце на вуліцы Куйбышава каля цэнтральнага рынка, паведамляе БелаПАН. Інцыдэнт адбыўся раніцай 15 лютага. Паводле звестак Следчага камітэту, кінутую ў акно павільёна бутэльку з запаленым фіцілём убачылі выпадковыя сведкі. Яны выклікалі выратавальнікаў, якія патушылі пажар.
Агонь пашкодзіў частку тавараў у гандлёвым аб’екце. Са словаў жанчыны, — індывідуальнага прадпрымальніка — якая арандавала павільён, пагрозаў у яе адрас не паступала.
Падазраваны ў падпале затрыманы — гэта жыхар Брэсцкага раёна. Яго змясцілі з ізалятар часовага ўтрымання. Па факце падпалу распачатая крымінальная справа.