Жанчына-“дармаедка” да смерці збіла качалкай свайго сябра

Трагедыяй скончылася бытавая сварка дваіх непрацоўных жыхароў вёскі Вязынка Маладзечанскага раёна.

Раніцай 1 траўня ў доме 36-гадовага мясцовага жыхара знайшлі яго труп са слядамі пабоеў. Як папярэдне выявіла следства, ён пасварыўся са сваёй 40-гадовай сужыцелькай. Абодва былі п’яныя. Жанчына моцна збіла свайго блізкага сябра качалкай, ад чаго ён і сканаў.

Падазраваную затрымалі, паведамляе прэс-служба МУС.

Фота з архіву