Жахлівая аварыя пасажырскага цягніка на Тайвані трапіла на відэа
На YouTube з'явілася відэа моманту жахлівай аварыі хуткаснага пасажырскага цягніка на поўначы Тайваня. Трагічнае здарэнне адбылося ў нядзелю каля станцыі Сіньма. Цягнік, які рухаўся з Шуліня ў Тайдун, з невядомай прычыны на вялікай хуткасці сышоў з рэек і часткова перакуліўся (пяць вагонаў з васьмі). Загінулі больш за два дзясяткі чалавек, пацярпелі 160.
Фота: Reuters