Збіральнікі подпісаў за Лукашэнку фіксуюць тых, хто адмаўляецца — праваабаронцы
Пікет па зборы подпісаў за Лукашэнку, ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА
Зборшчыкі подпісаў за Лукашэнку на Гомельшчыне складаюць два спісы — тых, хто падпісаўся, і тых, хто адмовіўся. Пра гэта, як кажуць праваабаронцы з "Гомельскай Вясны", прыходзяць весткі з розных куткоў вобласці.
Так, у кватэру да жыхара аднаго з гарадоў Гомельскай вобласці пазванілі збіральнікі подпісаў. Збіральніца была добра знаёмая з гаспадарамі кватэры. Калі яны адмовіліся падпісвацца за Лукашэнку, збіральніца сказала, што спіс такіх кватэраў яна абавязаная падаць у "адпаведныя органы", а адтуль, вераемна, прыйдуць з праверкай.
У іншым горадзе збор подпісаў сярод медыкаў адбываўся па месцы працы і ў працоўны час. Збіральніца подпісаў сказала супрацоўніцы, якая адмовілася падпісацца, што яна складае спіс супрацоўнікаў, якія адмаўляюцца.
Праваабаронцы рэкамендуюць ухіляцца ад збіральнікаў подпісаў.