Зборная Беларусі вярнулася ў першую сотню рэйтынгу FIFA
Футбольная зборная Беларусі / vk.com/belarusff
Футбольная зборная Беларусі вярнулася ў першую сотню рэйтынгу FIFA. У верасні яна выбыла з яе, апусцілася на 105 месца, цяпер — на 100-м. У кастрычніку зборная правяла два матчы — супраць Румыніі (0:0) і Швейцарыі (3:3).
У абноўленым рэйтынгу FIFA лідыруюць зборныя Аргенціны, Францыі і Бразіліі.
fifa.com