Беларусь не будзе гуляць на чэмпіянаце свету 2026 года
Матч "Беларусь-Шатландыя" / sport5.by
Беларусь прайграла Шатландыі і страціла шансы выйсці на чэмпіянат свету 2026 года.
Матч скончыўся з лікам 2:1 на карысць шатландцаў.
Адзіны мяч за зборную Беларусі забіў Глеб Кучко, які выйшаў на замену на 83-й хвіліне гульні. Гэта першы гол 20-гадовага паўабаронцы за нацыянальную каманду.