ФІФА не будзе праводзіць матч Беларусь-Шатландыя на новым стадыёне ў Мінску

Нацыянальны футбольны стадыён / ivan_levaniuk / Instagram
ФІФА адхіліліла прапанову правесці адбарочны матч да чэмпіянату свету паміж камандамі Беларусі і Шатландыі на новым футбольным стадыёне ў Мінску. Пра гэта, як заўважыла "Трыбуна", піша выданне The Herald.
Паведамляецца, што Беларуская федэрацыя футбола выступіла з гэтай прапановай на кангрэсе ФІФА ў траўні. Пазней у АБФФ расказалі, што асноўнай праблемай у перамовах пра міжнародныя матчы ў Беларусі з'яўляецца закрытая паветраная прастора.
Намінальна хатняя гульня супраць Шатландыі мае адбыцца 8 верасня.
Тым часам у самой Шатландыі агучваюцца прапановы ўвогуле забараніць беларускім футбалістам удзельнічаць у міжнародных турнірах. Такое меркаванне ў лісце да прэзідэнта УЕФА Аляксандра Чэферына выказаў сустаршыня Шатландскіх зялёных, дэпутат шатландскага парламента Патрык Харві.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.