Дэпутат шатландскага парламента лічыць, што УЕФА павінна забаніць Беларусь

УЕФА павінна выкарыстоўваць сваю платформу для асуджэння парушальнікаў правоў чалавека / uefa.com
Шатландскія зялёныя лічаць, што Беларусь не павінна ўдзельнічаць у спаборніцтвах УЕФА, пакуль яна спрыяе вайне і парушае правы чалавека. Такое меркаванне выказаў у лісце да прэзідэнта УЕФА Аляксандра Чэферына сустаршыня Шатландскіх зялёных, дэпутат шатландскага парламента Патрык Харві.
Гэты заклік прагучаў напярэдадні адборачных матчаў чэмпіянату свету, у якіх Шатландыя павінна згуляць супраць Беларусі восенню 2025 года.
У сваім лісце Харві таксама выказвае сур’ёзную занепакоенасць падтрымкай Беларуссю незаконнага ўварвання Расіі ва Украіну. Ён апісвае Беларусь як ключавога саўдзельніка вайны, падкрэсліваючы яе ролю ў тым, што яна дазваляе расійскім войскам выкарыстоўваць беларускую тэрыторыю для нападаў на Украіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.