Беларуская федэрацыя футбола не аддае Дулубу трэнерскі дыплом катэгорыі PRO

Алег Дулуб

Алег Дулуб / ФК "Львоў"

Беларуская федэрацыя футбола не аддае Алегу Дулубу дыплом трэнерскай катэгорыі PRO і спрабуе прывабіць у Беларусь. Пра гэта спецыяліст расказаў у гутарцы на YouTube-канале ТаТоТаке, заўважыла "Трыбуна".

"АБФФ не аддае, так. Цяпер мы, дзякуй богу, усё вырашылі. Была вялікая перапіска з УЕФА", — падзяліўся падрабязнасцямі Дулуб.

Паводле яго, АБФФ запрашала трэнера вярнуцца ў Беларусь, каб атрымаць дыплом. "Думаю, у такім выпадку гады праз тры мяне тут убачылі б толькі", — пракаментаваў ён.

Алег Дулуб быў у 2020-м адным з падпісантаў ліста спартоўцаў за сумленныя выбары і супраць гвалту сілавікоў. Таксама ён крытыкаваў палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі. За гэта пры вяртанні ў цяперашнюю Беларусь яму можа пагражаць палітычны пераслед.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.