Зборная Беларусі па футзале згуляе на Еўра-2026

Гэта паўтор дасягнення зборнай 2010 года / bel.football
11 красавіка ў кваліфікацыйным адборы на Еўра-2026 па футзале зборная Беларусі перамагла Італію з лікам 2:1 і датэрмінова забяспечыла сабе выхад у фінальную частку турніру.
16 красавіка зборная Беларусі ў заключным матчы адбору згуляе з Мальтай.
Пасля пяці тураў у кваліфікацыі на Еўра-2026 зборная Беларусі набрала 13 ачкоў. У Італіі — 10, у зборнай Фінляндыі — 6, у Мальты — 0.
Для нацыянальнай зборнай Беларусі гэта будзе другі ўдзел у фінальным турніры чэмпіянату Еўропы: упершыню яна згуляла там у 2010 годзе, але выбыла ў першым раўндзе, згуляўшы ўнічыю з Партугаліяй — 5:5.
Фінальны турнір Еўра-2026 адбудзецца ў Латвіі і Літве з 20 студзеня па 7 лютага, дзе прымуць удзел 16 каманд.

Паводле правілаў, у камандзе гуляюць пяць ігракоў, працягласць матча — 40 хвілін, як у баскетболе. Памеры поля і варот былі ўзяты з гандболу, а правілы для брамніка — з воднага пола.
Гульня хутка стала папулярнай у Паўднёвай Амерыцы, дзе правілы былі стандартызаваныя, і ў 1965 годзе была створана першая міжнародная канфедэрацыя.
У 1989 годзе ФІФА ўзяла на сябе ролю кіраўнічага органа гэтага віду спорту і правяла першы чэмпіянат свету ў студзені таго ж года ў Нідэрландах, дзе Бразілія перамагла гаспадароў у фінале.
Першы турнір УЕФА адбыўся ў 1996 годзе — перамогу святкавала Гішпанія. У 1999 годзе прайшоў першы паўнавартасны чэмпіянат Еўропы УЕФА па футзале, у якім перамагла Расія.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.