Пра спорт, вайну, Трампа, журналістыку і актывізацыю спецслужбаў за мяжой — эфір

Дзмітрый Навоша / Еўрарадыё
Чым далей, тым больш выклікаў паўстае і перад усім светам, і перад беларусамі як часткай гэтага свету і працэсаў у ім. І калі для СМІ і НДА ды розных культурных і навучальных ініцыятыў прыйшлі складаныя часы з перамогай Трампа, то для іншых актуальнейшымі застаюцца пытанні легалізацыі на фоне змянення (і не ў лепшы бок) міграцыйнай палітыкі ў розных краінах. А ёсць яшчэ пагроза вайны, якая можа прыйсці і ў краіны ЕС, і ў Беларусь. Ёсць і пагроза з боку лукашэнкаўскага рэжыму і яго спецслужбаў: як для тых, хто застаецца ў Беларусі, так і для тых, хто з’ехаў у вымушаную эміграцыю. Як ёсць і расчараванне ў лідарах, дэмсілах і структурах дэмсупольнасці.
Ці здольныя выжыць СМІ і НДА толькі пры падтрымцы беларусаў і ці патрэбныя тыя СМІ беларусам сёння насамрэч? Ці час для спорту падчас вайны і ці хутка здымуць бан з беларускіх спартоўцаў? Ці не час дэмсілам “самараспусціцца” і пра што сведчыць сітуацыя з Мельнікавай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае медыяменеджар, сузаснавальнік папулярнага спартыўнага рэсурса Tribuna.com, гендырэктар і сузаснавальнік медыяхолдынгу Tribuna Digital Дзмітрый Навоша.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.