Зборная Беларусі па футболе адкрые новы сезон спарынгам з Арменіяй

Зборная Беларусі па футболе адкрые новы сезон спарынгам з Арменіяй

Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі сёння правядуць першы матч новага сезона. Яны сустрэнуцца ў Ерэване з камандай Арменіі ў спарынгу. Сярод беларускіх гульцоў, якія трапілі ў заяўку на гэты матч, — Сяргей Чэрнік, Дзяніс Палякоў і Максім Валадзько з БАТЭ, Ігар Шытаў з расійскай “Мардовіі”, Сяргей Паліцевіч з турэцкай “Генчлербірлігі”, а таксама Ягор Філіпенка з іспанскай “Малагі”, Рэнан Брэсан з партугальскага клуба “Рыу Авэ” і Сяргей Крывец з французскага “Меца”.  Аляксандр Глеб на гэтую гульню не выклікаўся.

Беларусь і Арменія гулялі спарынгі шэсць разоў. Тры разы перамога заставалася за нашай камандай, двойчы паядынкі заканчваліся нічыёй і адзін раз армяне выйгравалі. У сакавіцкім рэйтынгу ФІФА Беларусь займае 64-е месца, Арменія знаходзіцца да 116-м радку.

Жывую трансляцыю сённяшняга паядынку пакажа тэлеканал “Беларусь 5”, пачатак у 17.55.