Завяршыў кар'еру беларускі футбаліст Сяргей Крывец
 
  Завяршыў кар'еру беларускі футбаліст Сяргей Крывец. У 36 гадоў, піша "Беларускі футбол". У Беларусі ён гуляў за БАТЭ і брэсцкае "Дынама". Таксама выступаў за клубы КНР, Францыі і Польшчы. За ўсю сваю кар'еру Крывец правёў амаль паўтысячы матчаў, забіў 92 галы, аддаў амаль сотню выніковых перадач.
Зорным часам для Крыўца было выступленне за БАТЭ. У 2008-м разам з камандай упершыню прабіўся ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў (запомніўся яго гол у браму "Ювентуса" ў Мінску).
Сяргей Крывец быў гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
