Завяршылася следства па муміфікаваным трупе дзяўчынкі ў Гомелі
Бацькам дзяўчынкі выставілі абвінавачанне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу — забойства заведама малалетняга і пакіданне ў небяспецы.
Гомельскія следчыя завяршылі асследаванне крымінальнай справы аб забойстве 3-месячнай дзяўчынкі. Нагадаем, што 13 студзеня 2015 года яе муміфікаванае цела знайшлі ў адной з гомельскіх кватэраў.
Паводле звестак следчых, якія перадае сайт sk.gov.by, у траўні 2014 года маці гуляла са сваёй трохмесячнай дачкой і сустрэла біялагічнага бацьку дзіцяці. Разам яны адправіліся да яго ў кватэру. Там маці з бацькам выпівалі, а потым пакінулі бездапаможную трохмесячную дзяўчынку адну ў кватэры. Яны былі ўпэўненымі, што без кармлення і догляду дзіця немінуча памрэ. Яны зачынілі ўваходныя дзверы на замок і ў кватэры больш не з'яўляліся.
Да таго часу, калі праваахоўнікі знайшлі цела дзяўчынкі, яе маці нарадзіла яшчэ адно дзіця. Даглядаць яго бацькі таксама не хацелі. Таму ў студзені 2015 года яны пакінулі гэтага хлопчыка ў адным з пад'ездаў жылога дома.
Псіхолага-псіхіятрычная экспертыза выявіла, што абвінавачаныя з'яўляюцца ў стане свядомасці, яны здольныя ўсведамляць фактычны характар, грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў і кіраваць імі.
Бацькам дзяўчынкі выставілі абвінавачанні па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу — забойства заведама малалетняга і пакіданне ў небяспецы. Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.
Фота — ctv.by