Завершанае расследаванне буйнога крадзяжу з банка ў Жлобіне
Па справе праходзіць 49-гадовая жанчына, якая ўжо кампенсавала нанесеныя страты.
Завершанае расследаванне крадзяжу ў адным з банкаў Жлобіна амаль мільярда рублёў. Па справе праходзіць 49-гадовая жанчына, работніца банка, якую абвінавачваюць у "буйным крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі".
Як піша газета "СБ. Беларусь сегодня", на працягу некалькіх гадоў жанчына займалася маніпуляцыямі з прыватнымі ўкладамі. Спецыяліст банка пры неабходнасці выкарыстоўвала грошы з чужых укладаў. Калі ж кліент збіраўся зняць усю суму, яна выдавала яе, забіраючы грошы з іншых рахункаў. Агулам па справе праходзяць 20 пацярпелых.
Матэрыялы справы накіравалі для прыняцця рашэння ў пракуратуру. Дарэчы, жанчына вярнула ўсе незаконна ўзятыя грошы.
Фота: Мінск-навіны