Заўтра ў Беларусі ізноў дажджы

У сераду 24 ліпеня на большай частцы тэрыторыі нашай краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём месцамі чакаюцца навальніцы. Вецер будзе паўночным 4-9 метраў у секунду, пры навальніцах з парывамі да 14 метраў у секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10-16 градусаў, днём будзе ад 19 да 24 градусаў вышэй за нуль.

Да лепшага надвор’е зменіцца толькі ў чацвер. А цалкам лета вернецца на выхадных, абяцаюць сіноптыкі.