У Маскве ў аўторак пройдзе неафіцыйны саміт СНД

Хітры Лукашэнка на сайце Уладзіміра Пуціна. Скрыншот: www.kremlin.ru
26 снежня ў Маскве адбудзецца нефармальная сустрэча лідараў краін — удзельніц Садружнасці незалежных дзяржаў, на якую запрошаны і Аляксандр Лукашэнка. Анонс сустрэчы размешчаны на сайце прэс-службы прэзідэнта Расіі.
Мяркуецца, што прэзідэнты краін СНД падвядуць вынікі расійскага старшынства ў Садружнасці ў 2017 годзе і абмяняюцца думкамі аб далейшым развіцці супрацоўніцтва ў розных галінах.
У сустрэчы, акрамя Аляксандра Лукашэнкі, возьмуць удзел прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян, прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў, прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон і прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў.