Затрыманы журналіст Алег Груздзіловіч
16 ліпеня ў мінскі офіс Радыё Свабода ўварваліся сілавікі. Паведамляецца, што былі выламаныя ўваходныя дзверы.
Таксама ў пятніцу быў затрыманы журналіст Алег Груздзіловіч. Летась у яго забралі акрэдытацыю Радыё Свабода, ён правёў 15 сутак за кратамі. "Алега забралі ў кайданах, — цытуе словы яго жонкі Мар'яны @radiosvaboda. — Было 9 чалавек. Забралі ўсю тэхніку".
Раней стала вядома, што сілавікі прыходзілі дахаты да журналіста Валянціна Жданко, дзе правялі ператрус.
Затрымалі журналістку Інэсу Студзінскую, у яе кватэры прайшоў ператрус. Летась ў Студзінскай забралі акрэдытацыю карэспандэнта Радыё Свабода.