Затрыманы старшыня АГП Анатоль Лябедзька

Ягонай жонцы патэлефанаваў невядомы мужчына і паведаміў, што Анатоль Лябедзька затрыманы. Дзе цяпер знаходзіцца старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі, невядома. Яго тэлефон не адключаны, але ён не прымае званкі.



Сёння Лябедзька хацеў зноў збіраць подпісы ля Камароўскага рынку за адмену аўтапошліны і адстаўку ўраду. Тыдзень таму ён і сустаршыня кампаніі “За справядлівыя выбары” Віктар Карняенка таксама збіралі подпісы ў Мінску. За іх дзеяннямі назірала беспрэцэдэнтная колькасць супрацоўнікаў міліцыі і спецслужбаў, якія, аднак, не ўмешваліся.



Першапачаткова палітыкі планавалі 5 студзеня аўтапрабег па праспекце Незалежнасці супраць увядзення аўтапошліны, аднак Мінгарвыканкам адмовіў і правядзенні такой акцыі. Таму вырашана было збіраць подпісы, нагадвае БелаПАН.