Затрыманы дырэктар мінскай кампаніі Astronim* Багдан Каравец
Багдан Каравец / https://www.facebook.com/bogdan.korovets
Затрыманы дырэктар мінскай кампаніі Astronim* Багдан Каравец. Пра гэта паведаміла яго жонка Алена Каравец. Прычына затрымання пакуль невядомая. Вядома, што нядаўна бізнесмена выклікалі на допыт.
Astronim* займаецца распрацоўкай сайтаў.
"Люблю бегаць, не люблю ўцякаць", — пісаў нядаўна Багдан Каравец у Facebook. Падчас рэпрэсій у Беларусі ён не з'ехаў за мяжу.