Лукашэнка праводзіць перамовы са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла / прэс-служба Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Джонам Коўлам, спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі. Гэтую сустрэчу пацвердзіла прэс-служба Лукашэнкі.

Лукашэнка павіншаваў Коўла з прызначэннем спецпасланнікам ЗША па Беларусі. "Ты цяпер галоўны па Беларусі ў нас. Перадайце Трампу, што мы нешта павінны зрабіць у сувязі з гэтым. І мы зробім", — паабяцаў ён.

Паведамляецца, што сёння прайшоў першы дзень перамоваў, яны яшчэ працягнуцца заўтра.

Пытанні, якія абмяркоўваліся на перамовах, не агалошваюцца. Аднак раней з'яўляліся звесткі, што ЗША дамаўляюцца з рэжымам Лукашэнкі пра вызваленне не менш як 100 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.