Затрыманні на "Нафтане": сярод іншых за краты трапіў намеснік гендырэктара

Яе распачалі ў адносінах службовых асоб адкрытага акцыянернага таварыства "Нафтан" па артыкуле "злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі". Сярод затрыманых, колькасць якіх не паведамляецца, апынуліся намеснік генеральнага дырэктара, іншыя службовыя асобы, "кіраўнікі прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі".

БЕЛТА адзначае, што падставай для распачацця крымінальнай справы сталі матэрыялы Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.

Фота — Fotolia