Затрыманні на акцыях памяці Рамана Бандарэнкі

Акцыі памяці Рамана Бандарэнкі 13 лістапада не абышліся без затрыманняў. Як распавядала Еўрарадыё, у Мінску хапун адбыўся каля галоўпаштамта. Паводле звестак "Вясны", на праспекце Незалежнасці былі затрыманыя некалькі чалавек, сярод іх — Агнія Лойка.
У Telegram-каналах паведамляецца пра затрыманні ў іншых раёнах сталіцы — напрыклад, у Серабрацы.
У Слуцку падчас хвіліны маўчання затрымалі Інну Славінскую.
У Брэсце затрыманыя сем удзельнікаў акцыі памяці. "Прыкладна ў 12:20 сілавікі пачалі затрымліваць удзельнікаў акцыі. Чатыры чалавекі былі затрыманыя на скрыжаванні вуліцы Маскоўскай з Партызанскім праспектам, два — на вуліцы Кастрычніцкай рэвалюцыі каля вяслярнага канала, адзін — на праспекце Машэрава побач з прыпынкам грамадскага транспарту МОПРа", — расказаў агенцтву БелаПАН праваабаронца Уладзімір Вялічкін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.