Затрыманага ў Століне ўкраінца выпусцілі. Ён заяўляе пра катаванні
Затрыманы 3 ліпеня ў Століне 24-гадовы грамадзянін Украіны Павел Рабешка пакінуў Беларусь. Пра гэта паведамляе @kharytonau. Па інфармацыі журналіста Сяргея Харытонава, пасля затрымання Рабешку прывезлі ў будынак пінскага КДБ і цягам шасці гадзін катавалі: білі, пагражалі расправай, кідалі ў шафу. Родныя Рабешкі не ведалі пра яго месца знаходжання.
Пра тое, што мужчына на волі, 6 ліпеня паведаміла прэс-служба ўкраінскага МЗС.
"Паводле пасольства Украіны ў Беларусі, украінскі грамадзянін Павел Рабешка быў 3 ліпеня затрыманы беларускімі праваахоўнікамі, на наступны дзень ён быў вызвалены. Ён на сувязі з украінскімі дыпламатамі", — гаворыцца ў паведамленні, якое цытуе "Укринформ".
Пры затрыманні мужчыны сілавікі правялі ператрус.
Павел Рабешка пасля вызвалення / @kharytonau