Затрымалі 31-гадовага мужчыну, які вырываў сумкі ў пенсіянерак

Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, у мужчыны была кватэра ў сталіцы, але ён абмяняў яе з даплатай на жыллё ў Стаўбцоўскім раёне. Калі грошы скончыліся, а працы не знайшоў, зламыснік вырашыў рабаваць у Мінску пенсіянерак.



Спачатку мужчына вырваў з рук у 75-гадовай пенсіянеркі сумку, у якой было пасведчанне інваліда і 280 тысяч рублёў. У наступны раз пацярпела 84-гадовая пенсіянерка, у якой зламыснік скраў 80 тысяч рублёў, ключы і дакументы. Бабуля не разгубілася, пачала клікаць на дапамогу, у выніку міліцыя здолела адшукаць яе крыўдзіцеля. Распачатая крымінальная справа.
 

Фота — ria.ru