Замілаванне дня: ратавальнікі дапамаглі сям'і баброў выбрацца з калодзежа
Бобр / МНС Беларусі
Беларускія ратавальнікі дапамаглі выбрацца з калодзежа сямейства баброў.
Інцыдэнт адбыўся ў Дзяржынскім раёне. У калодзежы апынуліся тры бабры. Ратавальнікі выкарысталі сетку, каб выцягнуць іх з пасткі.
Жывёл вярнулі ў натуральнае асяроддзе. Паглядзіце відэа з бабрамі да канца, каб зразумець, што такое стомленасць.
На першым відэа ратавальнікі дапамагаюць асьліцы, на другім — бабрам.