За візу ў ЗША хочуць браць заклад 15 тысяч долараў

ЗША, ілюстрацыйнае фота

ЗША, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Заяўнікам з некаторых краін, якія хочуць атрымаць турыстычную або дзелавую візу ў ЗША, давядзецца ўнесці заклад ад 5000 да 15 000 долараў. Пра такое новаўвядзенне абвясціў Дзярждэпартамент Злучаных Штатаў, перадае DW.

Дакладны памер закладу будуць вызначаць супрацоўнікі амерыканскіх консульстваў. Грошы вернуць, калі заяўнікі будуць выконваць візавыя правілы ў ЗША. У іншым разе заклад будзе ўтрыманы.

Гэтыя меры, як паведамляецца, прымуць у дачыненні тых краін, чые грамадзяне часта перавышалі дазволены тэрмін перабывання ў Злучаных Штатах. Пры гэтым канкрэтны спіс дзяржаваў пакуль не апублікаваны.

Новаўвядзенне павінна набыць моц праз два тыдні пасля апублікавання паведамлення Дзярждэпу ў рамках двухмесячнага пілотнага праекта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.