З ЗША выслалі самага папулярнага TikTok-блогера ў свеце

Хабі Лейм

Хабі Лейм / з яго старонкі ў Інстаграме

Міграцыйная служба выслала з ЗША папулярнага TikTok-блогера Хабі Лейма (сапраўднае імя — Хабане Лейм). Яго затрымалі ў аэрапорце ў Лас-Вегасе 6 чэрвеня, перадае Associated Press.

Як сцвярджаюць у міграцыйнай службе, Лейм, які прыехаў у ЗША ў красавіку, перавысіў дапушчальны 30-дзённы тэрмін перабывання па візе. Краіну яму дазволілі пакінуць добраахвотна.

Лейм мае больш за 162 мільёны падпісчыкаў у TikTok. Блогер дасягнуў папулярнасці тым, што высмейваў бязглуздыя лайфхакі. Яго відэа сталі мемам.

Акрамя таго Хабі Лейм з'яўляецца паслом добрай волі ЮНІСЕФ.

Міграцыйная палітыка ў ЗША стала больш жорсткай пасля вяртанне Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта. У Каліфорніі, напрыклад, масавыя рэйды па выяўленні нелегальных мігрантаў прывялі да хвалі беспарадкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.