Трамп накіраваў у Лос-Анджэлес марскую пяхоту

Пратэсты ў Лос-Анджэлесе / Reuters
На фоне пратэстаў супраць антыіміграцыйных рэйдаў федэральныя ўлады ЗША вырашылі ў два разы павялічыць колькасць нацгвардзейцаў у Лос-Анджэлесе — да 4000 чалавек. Пра гэта ў сацсетках напісаў губернатар штата Каліфорнія Гэвін Ньюсам.
Таксама амерыканскія СМІ пішуць, што ў горад накіруюць 700 марпехаў.
Дональд Трамп прыгразіў павялічыць у горадзе колькасць сілавікоў, якія падначальваюцца федэральным, а не мясцовым уладам.Таксама ён прыгразіў сілай дэманстрантам, калі яны будуць выяўляць "непавагу" да пасланых ім салдатаў.
Супрацьстаянне ў Лос-Анджэлесе працягваецца ўжо некалькі дзён. Паводле інфармацыі CNN, сілавікі выкарыстоўваюць гумовыя кулі і светлашумавыя гранаты. Невялікія пратэсты выраслі да сур'ёзнага супраціву пасля таго, як Трамп загадаў жорстка іх разагнаць.
Губернатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам заявіў, што рашэнне Трампа прыслаць марскую пяхоту — "антыамерыканскае". Паводле Ньюсама, такія падраздзяленні павінны змагацца з вонкавымі пагрозамі, а не дзейнічаць ўнутры краіны. Ён назваў Трампа дыктатарам і паабяцаў падаць на яго ў суд. Нагодай стаў указ, які пераводзіць Нацгвардыю пад камандаванне прэзідэнта — пры адсутнасці пагроз, які маглі б гэта абгрунтаваць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.