У Лос-Анджэлесе пратэсты з-за рэйдаў на мігрантаў: Трамп адправіў Нацгвардыю

Беспорядки в США

Затрыманыя 44 чалавекі / Reuters

6 чэрвеня ў Лос-Анджэлесе ўспыхнулі масавыя пратэсты ў адказ на маштабныя рэйды іміграцыйнай службы ICE, паведамляе ВВС. Агентамі былі затрыманыя 44 чалавекі. Паводле сведкаў, ICE ужывалі слёзатачывы газ і святлашумавыя гранаты. Гэта выклікала хвалю абурэння: больш за 300 чалавек выйшлі на вуліцы, асудзіўшы жорсткія дзеянні ўладаў. Пратэсты прайшлі ў цэнтры горада і ў лацінаамерыканскім раёне Парамаўнт.

Рэйды сталі часткай шырокай кампаніі прэзідэнта Дональда Трампа па барацьбе з незаконнай міграцыяй. Паліцыя Лос-Анджэлеса спрабавала разагнаць дэманстрантаў, аднак, паводле мясцовых СМІ, сітуацыя заставалася напружанай.

Протесты в США
Протесты в США
Протесты в США

На фоне эскалацыі Трамп абвясціў пра ўвод у горад 2000 байцоў Нацыянальнай гвардыі. Ён падкрэсліў, што гэта неабходна для "падаўлення беспарадкаў і марадзёрства".

Гэтае рашэнне выклікала рэзкую рэакцыю ўладаў Каліфорніі. Губернатар штата Гэвін Ньюсам назваў дзеянні прэзідэнта "правакацыйнымі" і папярэдзіў, што яны толькі ўзмоцняць напружанасць. Мэр Лос-Анджэлеса Карэн Бас абвінаваціла ICE у "сеянні страху" і непрымальным гвалце ў дачыненні да мясцовых жыхароў.

У адказ Трамп выступіў на сваёй платформе Truth Social, дзе раскрытыкаваў губернатара і мэра за няздольнасць кантраляваць сітуацыю: "Калі яны не справяцца — федэральны ўрад умяшаецца і вырашыць праблему так, як трэба!"

Протесты в США
Протесты в США
Протесты в США
Протесты в США

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.