За ўдзел у пратэстах у Мінску асуджаны былы супрацоўнік "Беларусбанка"
Артур Філіпаў / spring96.org
У Беларусі працягваюцца суды над удзельнікамі пратэстаў 2020 года. Праваабаронцам стала вядома, што ў канцы лютага суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес прысуд былому супрацоўніку "Беларусбанка" 35-гадоваму Артуру Філіпаву. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах 2020-га. Суддзя Ала Скуратовіч прызначыла яму тры гады "хатняй хіміі".
Сцвярджаецца, што Філіпаў неаднаразова ў жніўні-верасні 2020 года ўдзельнічаў у вулічных акцыях пратэсту, "рухаўся па праезнай частцы дарог і тратуараў, у тым ліку ў складзе калоны, блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам".
Мужчыну затрымалі 15 снежня 2023-га. Спачатку на яго склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Пасля ўзнікла крымінальная справа.
Філіпаў віну прызнаў часткова, ад дачы паказанняў ён адмовіўся.