За ўдзел у пратэстах асудзілі 25-гадовую беларускамоўную доктарку

Яна Шаламіцкая / Прыватны архіў
У Беларусі асудзілі беларускамоўную доктарку Яну Шаламіцкую, заўважыла “Наша Ніва”.
Яна родам з Паставаў Віцебскай вобласці. У 2023 годзе дзяўчына скончыла лячэбны факультэт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, а ў 2025-м — паслядыпломныя курсы на артапеда-траўматолага.
Падчас навучання яна была ў камандзе БДМУ па шахматах (у Яны першы разрад). Таксама Шаламіцкая ўдзельнічала ў студэнцкіх канферэнцыях. Любіць актыўны адпачынак і падарожжы. Свае сацсеткі вядзе на беларускай мове.
“Нашай ніве” стала вядома, што доктарку асудзілі ў 2025 годзе па 342-м артыкуле КК — “удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”, звычайна, гэта азначае ўдзел у пратэстах. Яне прысудзілі хатнюю хімію і ўнеслі ў міліцэйскі спіс “экстрэмістаў”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.