Крысціна Ціманоўская стала чэмпіёнкай Польшчы

Крысціна Ціманоўская з першшым залатым медалём пасля змены грамадзянства

Крысціна Ціманоўская з першшым залатым медалём пасля змены грамадзянства / асабісты архіў

Бягуха Крысціна Ціманоўская атрымала першае золата пасля змены грамадзянства. Яна стала лепшай на дыстанцыі 100 метраў падчас Чэмпіянату Польшчы па лёгкай атлетыцы. Вынік Ціманоўскай — 11,38 секунды. 

Польскія медыя заўважаюць, што на спаборніцтвах адсутнічала шматгадовая пераможца на гэтай дыстанцыі Эва Свабода. Чэмпіёнка змянілася ўпершыню за 8 гадоў.

Крысціна Ціманоўская да 2021 года выступала за зборую Беларусі і спецыялізавалася па бегу на кароткіх дыстанцыях. Праз скандал на Алімпіядзе ў Токіа атрымала палітычны прытулак у Польшчы, пасля чаго выступае за гэтую краіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.