Спартоўка, якая прынесла Польшчы срэбра на ЧС, не хоча вяртацца у Беларусь

Марыя Жодзік

Марыя Жодзік / PAP

Лёгкаатлетка Марыя Жодзік, якая выйграла для Польшчы срэбра на чэмпіянаце свету, не жадае вяртацца ў Беларусь.

"Я не хачу вяртацца ў Беларусь. Я ўжо пасялілася ў Польшчы. Нейкі час таму была надзея, што нешта зменіцца, але цяпер мне здаецца, што на гэта няма ніякіх шанцаў", — прыводзіць словы Жодзік польскі сайт Interia Sport.

Марыя Жодзік займаецца скачкамі ў вышыню. На чэмпіянаце свету па лёгка атлетыцы ў Токіа 28-гадовая беларуска, якая цяпер выступае за Польшчу, узяла вышыню ў 2 метры, паставіўшы асабісты рэкорд. Жодзік заняла другое месца саступіўшы аўстралійцы Ніколе Аліслагерс, якая паказала такі ж вынік, але з меншай колькасці спробаў.

Медаль Жодзік стаў адзіным для польскай зборнай на чэмпіянаце.

У 2020 годзе Жодзік падпісала ліст спартоўцаў, якія патрабавалі свабодных выбараў і спынення жорсткасці сілавікоў. У 2022-м яна асудзіла вайну, якую Расія развязала супраць украіны. У тым жа годзе лёгкаатлетка пераехала ў Польшчу і 20 сакавіка 2024 года атрымала грамадзянства краіны. За Польшчу яна выступала на Парыжскай Алімпіядзе-2024.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.