Хлопец Крысціны Ціманоўскай зрабіў ёй прапанову рукі і сэрца ў Нью-Ёрку

Крысціна Ціманоўская і яе абраннік

Крысціна Ціманоўская і яе абраннік / Калаж Еўрарадыё

Хлопец Крысціны Ціманоўскай зрабіў ёй прапанову рукі і сэрца ў Нью-Ёрку. Бягуха адказала "Так!" і пахвалілася кальцом ад Tiffany.

Жыццё Ціманоўскай крута змянілася пасля Алімпіяды ў Токіа. Там яна публічна раскрытыкавала беларускіх спартовых чыноўнікаў, якія праз свае памылкі паставілі яе бегчы эстафету 4 па 400 метраў. Хаця ў гэтай дысцыпліне дзяўчына ніколі не выступала.

У адказ чыноўнікі не прыдумалі нічога лепей, чым адклікаць бягуху з гульняў. У аэрапорце яна папрасіла дапамогі і заявіла, што баіцца вяртацца ў Беларусь. Так Ціманоўская апынулася ў Польшчы і праз нейкі час атрымала спартовае грамадзянства гэтай краіны.

У 2023-м Ціманоўская канчаткова разыйшлася са сваім першым мужам, трэнерам Арсенем Зданевічам. Цяпер беларуская бягуха ў ЗША, разам са сваім новым абраннікам — блогерам Аляксандрам Салонскім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.