Крымінальную справу могуць пачаць на былога мужа Ціманоўскай

Арсень Зданевіч

Арсень Зданевіч / by.tribuna.com

Следчы камітэт зацікавіўся былым мужам Крысціны Ціманоўскай Арсенем Зданевічам і правярае яго на датычнасць да "экстрэмізму". На яго могуць пачаць крымінальную справу.

Слечыя спасылаюцца на тое, што з інтэрнэту даведаліся пра знаходжанне Зданевіча ў Беларусі. 

"Зыходзячы з тэкстаў публікацый, прымаў удзел у экстрэмісцкіх акцыях, накіраваных на дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь і дзеючай улады, выкарыстаў адпаведную сімволіку і здзяйсняў іншыя дзеянні, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці і варожасці", — пералічваюць сілавікі. Пры гэтым яны дадаюць, што інфармацйыя ў інтэрнэце распаўсюджваецца са спасылкай на былую жонку Зданевіча — "удзельніцу аднаго з экстрэмісцкіх фармаванняў К. Ціманоўскую, якая цяпер знаходзіцца па-за межамі Беларусі".

Некалькі дзён таму Крысціна Ціманоўская паставіла відэаролік з мінскай аўтамыйні, дзе фігуруе яе былы муж. У допісе яна паставіла тэгі на сілавыя структуры РБ, каб прыцягнуць іх увагу да таго, што Зданевіч з'язджаў у Польшчу як палітуцякач.

Бягуха вінаваціць свайго экс-мужа ў тым, што ён не вярнуў ёй больш за 30 тысяч долараў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.