Марыя Жодзік стала другой на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы

Марыя Жодзік / AFP
Марыя Жодзік стала другой на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы. Беларуская скакуха ў вышыню выступае за Польшчу.
На спаборніцтвах у Токіа Жодзік узяла вышыню ў два метры, абнавіўшы ўласны асабісты рэкорд (1 м 98 см). Беларуска абышла тытулаваную ўкраінку Яраславу Магучых. І стала адзінай медалісткай ад Польшчы на гэтым ЧС па лёгкай атлетыцы.
У 2020 годзе Марыя Жодзік падпісала адкрыты ліст беларускіх спартоўцаў супраць гвалту, а ў 2022-м асудзіла напад Расіі на Украіну. У тым жа годзе скакуха пераехала ў Польшчу і цяпер жыве ў Беластоку.
Неўзабаве Жодзік атрымала права прадстаўляць Польшчу, а ў 2024-м ездзіла ад гэтай краіны на Алімпійскія гульні ў Парыжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.