20 гадоў таму бягуха Юлія Несцярэнка выйграла золата Алімпійскіх гульняў
Юлія Несцярэнка / БЕЛТА
20 гадоў таму, 21 жніўня 2004-га, бягуха Юлія Несцярэнка выйграла золата Алімпійскіх гульняў. Беларуска сенсацыйна перамагла на стометроўцы ў Афінах. Гэта адна з самых яркіх падзей у гісторыі беларускага спорту.
Несцярэнка сталі называць “белай маланкай”. Але пасля таго поспеху спартсменка ўжо не атрымлівала вялікіх перамог. Яна афіцыйна аб’явіла пра завяршэнне спартыўнай кар’еры вясной 2017 года.