На Гомельшчыне ўлады пачалі паляванне на "дармаедаў"

Беларусы падчас "прафілактычнага мерапрыемства" / "Свободное слово"
З 1 красавіка 2025 года ў Гомельскай вобласці дзейнічае "Комплекс дадатковых мераў па прафілактыцы працоўнай занятасці". У Рагачове ўжо 12 чалавек прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за ігнараванне патрабаванняў супрацоўнікаў РАУС, хоць законнасць такіх мер выклікае сумневы, піша выданне “Флагшток”.
Безпрацоўных выклікаюць у міліцыю не проста паведамленнямі, а афіцыйнымі павесткамі, патрабуючы з’явіцца на групавыя мерапрыемствы па садзейнічанні працаўладкаванню. Часам людзі прыходзяць з дзецьмі, калі няма магчымасці пакінуць іх дома, а ў Мазыры частку безпрацоўных прыцягнулі да грамадска карыснай працы.
Райвыканкамы склалі спісы арганізацый для прыцягнення незанятых да добраўпарадкавання і ўборкі сацыяльна значных аб’ектаў. Падобныя мерапрыемствы праходзяць і ў іншых раёнах, уключаючы Чачэрск, дзе для "дармаедаў" арганізавалі "кірмаш вакансій" з прапановай больш за 200 працоўных месцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.