Лукашэнка падтрымаў праект дагавора з Пакістанам аб супрацоўніцтве ў сферы працы

Лукашэнка падтрымаў праект дагавора з Пакістанам аб супрацоўніцтве ў сферы працы / Myfin.by
Лукашэнка падпісаў указ, якім зацвярджаецца праект мемарандума аб узаемаразуменні паміж урадамі Беларусі і Пакістана адносна супрацоўніцтва ў галіне працы і працаўладкавання. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
У дакуменце адзначаецца, што Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі атрымала паўнамоцтвы на правядзенне перамоваў па праекце мемарандума і, пры неабходнасці, унясенне ў яго змен, што не маюць прынцыповага характару. Таксама ведамству нададзена права падпісаць мемарандум пры дасягненні дамоўленасці ў межах зацверджанага праекта.
Раней Лукашэнка заяўляў, што існуе зацікаўленасць у прыцягненні спецыялістаў з Пакістана ў Беларусь. Паводле яго слоў, гэта можа быць 100–150 тысяч чалавек. Напрыклад, такія работнікі могуць быць запатрабаваныя на Баранавіцкім ПХБО.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.