Лукашэнка ўхваліў праект мемарандуму з Пакістанам, але сам тэкст хаваюць
Гаворка ідзе пра мемарандум аб прыцягненні працоўных мігрантаў з Пакістана ў Беларусь / Reuters
Лукашэнка ўхваліў праект мемарандуму з Пакістанам. Далейшыя перамовы па дамове аб прыцягванні працоўных мігрантаў з Пакістана ў Беларусь будзе весці МУС.
Але ва ўказе, які быў апублікаваны, ёсць цікавая дэталь: тэкст праекту мемарандуму вырашылі схаваць.
Пра што менавіта будзе дамаўляцца Беларусь з Пакістанам стане вядома толькі калі гэты мемарандум падпішуць.