"Традыцыйная шызафрэнія". Чаму беларусам складана легалізавацца ва Украіне

"Я бачу, што ніхто не зацікаўлены ў вырашэнні пытанняў легалізацыі". / @rubanau_collage
Паводле звестак праваабаронцаў, многія грамадзяне Беларусі, якія абіраюць жыць ва Украіне, нягледзячы на вайну, вымушаныя яе пакінуць праз цяжкасці ў атрыманні мясцовых дакументаў. Гэта тычыцца і некаторых вайскоўцаў, якія абаранялі краіну ад расійскай агрэсіі. З праблемамі легалізацыі ва Украіне сутыкнуліся і тыя, чые пашпарты скончыліся або зусім былі згубленыя праз баявыя дзеянні.
Чаму беларусам складана легалізавацца ва Украіне і што з гэтым рабіць — чытайце ў сумесным матэрыяле Еўрарадыё і "Ґрати".
"Я не стаў чакаць другога ці трэцяга шанцу, каб мяне пасадзілі"
"Цябе перакідваюць, як футбольны мяч, а ты — проста няшчасны беларус, які хоча жыць сваім жыццём", — так апісвае шматгадовую барацьбу з міграцыйнай службай 34-гадовы стыліст Алег Осіпаў, беларускі суіскальнік прытулку ва Украіне.
Яго пераезд ва Украіну быў спантанным. Улетку 2020 года Алег далучыўся да пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. І ўжо ў кастрычніку да яго прыйшлі сілавікі — затрымалі на 72 гадзіны па артыкуле аб масавых беспарадках (артыкул 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Адразу пасля вызвалення актывіст прыйшоў дадому, за пятнаццаць хвілін сабраў заплечнік і з'ехаў.
"Мяне адпусцілі з ІЧУ на Акрэсціна абсалютна выпадкова. На наступны дзень яны спахапіліся, пачалі тэлефанаваць. Але мяне ўжо і след прастыў, як той казаў. Я не стаў чакаць другога ці трэцяга шанцу, каб мяне пасадзілі", — успамінае Алег.

Без візы ў пашпарце Алег накіраваўся ў першую бяспечную краіну — Украіну. Спыніўся ў Харкаве: тут жыла яго лепшая сяброўка. Горад, са слоў хлопца, адразу нагадаў яму родны Мінск. Але беларус падумваў пра пераезд у Польшчу.
Алег звярнуўся ва ўпраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, а таксама ў польскае консульства. У консульстве прапанавалі аформіць візу, але для гэтага трэба было аплаціць страхоўку, якая, па словах Алега, была на той момант яму не па кішэні.

Акрамя таго, замежнікі, у прыватнасці беларусы, якія падвяргаліся пераследу ў краіне паходжання і якім пагражаюць катаванні або смерць у выпадку вяртання, могуць падаваць дакументы для атрымання прытулку ва Украіне. Пры гэтым у FBC адзначаюць, што за апошнія гады яго атрымалі толькі адзінкі.
"Хрэн табе, а не Еўропа"
У першыя месяцы пасля расійскага шырокамаштабнага ўварвання Алег Осіпаў заняўся валанцёрствам. У міжнародным дабрачынным фондзе "Сірыюс" ён вырашаў арганізацыйныя пытанні: пошук донараў, перамовы, адгрузка, улік і раздача гуманітарнай дапамогі.
Але ў кастрычніку 2022-га, калі войска РФ пачало абстрэльваць энергетычную інфраструктуру і пачаліся адключэнні электрычнасці, прыйшло выгаранне.
“Я зразумеў, што я с усё, мне тэрмінова трэба з'язджаць. Я больш не магу сябе аддаваць людзям. Я гэтым жыў, дыхаў. Мне здавалася, я ратую планету. Мы сабралі рэчы з хлопцам, паехалі на мяжу", — кажа Осіпаў.
Алег быў упэўнены, што яго выпусцяць нават без пашпарта, які забралі пры падачы на бежанства — ён жа не грамадзянін Украіны. Памежнікі гэтага не зрабілі.
Хлопец вярнуўся ў Харкаў і зноў звярнуўся ў міграцыйную службу. Там, з ягоных слоў, прапанавалі адмовіцца ад працэдуры атрымання статусу ўцекача, каб вярнуць свой пашпарт. Але калі заява была прынятая, Алегу паведамілі, што пашпарт згарэў у будынку СБУ пасля расійскага ракетнага ўдару па цэнтры Харкава 2 сакавіка 2022 года. Такім чынам, ён застаўся ні з чым — без пашпарта і без легалізацыі.

З даведкай аб страчаным пашпарце хлопец зноў паехаў на мяжу. Там, распавядае Алег, ён сутыкнуўся з агрэсіяй.
"Думаў, прыедзеш, папросіш прытулак, мы цябе прытулім, а як толькі ў цябе падгарэла, ты адразу звальваеш?! Хрэн табе, а не Еўропа, будзеш цяпер тут сядзець", — гэта казаў начальнік памежнай службы. Я ў слязах сышоў з памежнага пункта. Не далі нават слова ўставіць. Я выслухаў шмат чаго пра Беларусь", — успамінае ён.
Да 2022 года Беларусь лічылася бяспечнай краінай
Праваабаронцы адзначаюць, што працэдура атрымання прытулку ва Украіне была вельмі складанай і да вайны, і застаецца такой дагэтуль. Для пачатку трэба падаць пацвярджэнне пагрозы пераследу ў краіне паходжання. І калі раней дастатковай падставай для грамадзян Беларусі было ўзбуджэнне крымінальнай справы, напрыклад, за ўдзел у пратэстах 2020 года, то пасля пачатку расійскага ўварвання такой падставай ужо можа стаць факт матэрыяльнай падтрымкі Украіны, за якую ў Беларусі можа наступіць крымінальная адказнасць.
Тым не менш нават прадастаўленне пацверджанняў пераводу ў падтрымку УСУ альбо раздрукак з сацыяльных сетак часта не прызнаецца ДМС як дастатковая падстава.
Па словах адваката Аляксея Скорбача, да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ў лютым 2022 года Украіна не прызнавала Беларусь краінай, з якой можна прасіць прытулак. Нават пасля пратэстаў 2020 года і паведамленняў аб масавых рэпрэсіях Украінская Дзяржаўная міграцыйная служба працягвала лічыць Беларусь "дэмакратычнай краінай са сваёй спецыфікай", як кажа Скорбач.
"Усе публікацыі пра самавольства спецслужбаў, забойствы і пераслед актывістаў не прымаліся пад увагу. Суды падтрымлівалі пазіцыю міграцыйнай службы, лічачы, што, так, ёсць асобныя парушэнні, але яны не носяць сістэмнага і крытычнага характару. Небяспека для заяўнікаў не прызнавалася", — распавядае праваабаронца.
Сітуацыя пагоршылася пасля 24 лютага 2022 года. Па словах Скорбача, беларусы ў вачах многіх украінскіх ведамстваў аўтаматычна сталі ўспрымацца саўдзельнікамі рэжыму Лукашэнкі.
Алег супраць ДМС
Пасля таго як Алегу не ўдалося пакінуць Украіну, ён вярнуўся ў Харкаў і пачаў паўторна працэдуру атрымання статусу бежанца. Міграцыйная служба яму адмовіла.
Тады Алег звярнуўся ў суд. 6 чэрвеня 2023 года Харкаўскі Акруговы адміністрацыйны суд прызнаў супрацьпраўнай бяздзейнасць Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны ў Харкаўскай вобласці і абавязаў ведамства прыняць заяву Алега Осіпава аб прызнанні ўцекачом. Апеляцыйны суд пакінуў гэтае рашэнне без зменаў.
Алег вярнуўся ў працэдуру, але ў лютым 2024-га паўторна атрымаў адмову ў афармленні дакументаў, паколькі ведамства палічыла яго заяву "відавочна неабгрунтаванай", і зноў падаў у суд на ДМС.
Гэтым разам у Осіпава быў новы аргумент для справы — ягонае імя апынулася яшчэ і ў расійскім міждзяржаўным вышуку. У гэты спіс трапляюць беларусы на запыт РБ, якіх на радзіме пераследуюць паводле крымінальных артыкулаў.

Да жніўня 2024 года, гэта значыць да ўнясення Вярхоўнай Радай змяненняў у закон "аб прававым статусе замежнікаў і асоб без грамадзянства, якія ўдзельнічаюць у абароне тэрытарыяльнай цэласнасці і недатыкальнасці Украіны", беларускія добраахвотнікі сутыкаліся з такімі ж праблемамі ў легалізацыі, як грамадзянскія.
Цяпер жа замежнікам і асобам без грамадзянства, якія абараняюць Украіну, дазволена "атрымліваць від на часовае пражыванне або іміграваць, нават калі іх дакументы пратэрмінаваныя".
Цяпер Эміль знаходзіцца ў працэсе пераходу ў іншае падраздзяленне. Праз праблемы са здароўем хлопец хацеў звольніцца, але яго прызналі прыдатным да службы. Адначасова ён спрабуе падацца на ўкраінскі ВНЖ. З дакументаў у яго толькі пасведчанне ўдзельніка баявых дзеянняў. Ваенны білет прыйшлося здаць, калі ён падаваў заяву на звальненне, а пашпарт згублены ў Краматорску ў 2023 годзе.
"Я сам не ведаю, што зрабіць, каб легальна застацца ва Украіне, таму што ў Дзяржаўнай міграцыйнай службе, нягледзячы на тое, што я служу ўжо больш за 3 гады, сказалі, што нічым дапамагчы не могуць, бо ў мяне няма пашпарта, а копіі ім не падыходзяць", — кажа Лабейка.
Эміль чакае копію кантракту, каб зноў пайсці, але ўжо ў галоўны офіс ДМС, і зноў спрабаваць атрымаць альбо даведку на ВНЖ, альбо прытулак. Ён жартуе, што без пашпарта яго ўсё адно не выкінуць з краіны.
Добраахвотнік лічыць, што разабрацца з дакументамі ва Украіне цяжка, таму што тут слаба развітая сістэма апрацоўкі такіх пытанняў.
"Напрыклад, я бачу, што ніхто не зацікаўлены ў вырашэнні пытанняў легалізацыі, а можа, ім не да таго. Таму што нават па месцы маёй службы вайсковая частка не дапамагла з вырашэннем некаторых пытанняў, і я ўпэўнены, што яны нават не збіраліся гэтага рабіць, таму што не ведаюць гэтых механізмаў і думаюць, што хтосьці гэтым займаецца", — адзначае ён.
Пры гэтым, у ліпені прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон аб шматлікім грамадзянстве, які, у тым ліку, спрасціў працэдуру здабыцця грамадзянства для замежных вайсковых добраахвотнікаў. Для гэтага ім дастаткова будзе адслужыць па кантракце год, замест трох, як было раней. Але закон уступіў у сілу толькі праз паўгода.
"З'ехаць ці апынуцца па-за прававым полем"
Праблемай застаецца абмежаваны час пасля завяршэння працоўнага і ваеннага кантракту для падачы поўнага пакета дакументаў на ВНЖ, кажа кіраўніца FBC Паліна Бродзік.
Сабраць гэты пакет трэба цягам трох месяцаў. Пасля гэтага тэрміну заканчваецца іх легальнае знаходжанне ва Украіне.

“Для падачы дакументаў трэба знайсці легальнае месца пражывання, калі ўласнік будзе згодны вас зарэгістраваць у сваёй кватэры. Толькі тыя, у каго больш за год баявых, могуць атрымаць від на жыхарства, а гэта бесперапынная служба больш за тры гады, чаго на практыцы няма", — кажа праваабаронца.
Акрамя таго, Яворскі звяртае ўвагу і на іншыя праблемы беларусаў ва Украіне. Гэта і рэдкая магчымасць адкрыць рахунак ва ўкраінскім банку (у многіх беларусаў пасля 2022 года яны былі заблакаваныя), і цяжкасці пры афармленні страхоўкі або атрыманні натарыяльных паслуг, абмене правоў кіроўцы, таксама складанасці ў заключэнні шлюбу.
Яшчэ ў 2022 годзе Украіна разарвала пагадненне з Беларуссю аб прызнанні дыпломаў аб адукацыі.
"Працэдура прызнання на сёння практычна немагчымая да выканання, паколькі амбасаада Беларусі ва Украіне не працуе. Праз гэта шмат лекараў з'ехала ў іншыя краіны", — распавядае Уладзімір Яворскі.
Асобна Паліна Бродзік звяртае ўвагу на інстытуцыянальнае стаўленне ДМС да грамадзян Беларусі. Яна кажа, што нягледзячы на больш нейтральнае стаўленне, чым да грамадзян РФ, ствараецца ўражанне, што прысутнасць грамадзян суседняй краіны ўспрымаецца як непажаданая.
Праз ўсе апісаныя факты праваабаронцы рэкамендуюць грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ва Украіне, разглядаць магчымасць выезду ў краіны ЕС.
Матэрыял падрыхтаваны ў межах партнёрства з “Ґрати” пры падтрымцы n-ost і Фонда свабоды імя Фрыдрыха Наумана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.