"Столькі ж, колькі Колас". Вось дзе можна падлічыць працягласць сваёй эміграцыі

Таксама сайт падлічвае сярэднюю працягласць эміграцыі беларусаў

Таксама сайт падлічвае сярэднюю працягласць эміграцыі беларусаў

Сярэдні новы эмігрант з'ехаў з Беларусі 2 976 дзён таму. Прынамсі, такую лічбу дае новы праект прадпрымальніка Івана Шылы па стане на 15:00 24 жніўня.

Сайт працуе проста: уводзіш дату ад'езду, ён кажа, колькі ты дзён у эміграцыі. Таксама знаходзіць прыклады з гісторыі, дзе працягласць міграцыі была прыблізна падобнай. І падлічвае сярэдні паказчык.

Вядома ж, гэта не сацыялогія і лічбы не рэпрэзентатыўныя, але глядзець, як змяняюцца лічбачкі, усё роўна цікава. Можаце паспрабаваць вось тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.