За тры тыдні ад галалёдных траўмаў у Беларусі пацярпела каля 5 тысяч чалавек

Чалавек ідзе па абледзянелай лесвіцы, ілюстрацыйнае фота / sb.by
За тры тыдні — з 21 лістапада па 12 снежня — ад галалёдных і халадовых траўмаў у Беларусі пацярпелі 5 тысяч 222 чалавекі, у тым ліку 1212 дзяцей. Пра гэта расказалі ў беларускім Міністэрстве аховы здароўя.
Больш за ўсё пацярпелых — у Мінскай вобласці. Тут зарэгістравана 1011 выпадкаў. 90 пацыентаў нават давялося шпіталізаваць, астатнія атрымалі дапамогу амбулаторна. У большасці выпадкаў (992) гаворка ідзе пра галалёдную траўму, яшчэ 19 пацыентаў атрымалі халадовую.
Менш за ўсё пацярпелых — у Мінску. Тут па дапамогу за гэты час звярнуліся 410 чалавек. З іх 47 пацыентаў трапілі ў бальніцу.
Медыкі адзначаюць, што ў зімовы перыяд колькасць зваротаў праз траўмы павялічваецца ў 2-3 разы, і заклікаюць быць вельмі асцярожнымі ў перыяд галалёду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.